Брэсцкія ўлады і пісьменнікі дамовіліся наконт прэміі імя Калесніка

Наконт сумеснай прэміі імя пісьменніка і літаратуразнаўцы Ўладзіміра Калесніка дамовіліся брэсцкія ўлады і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Аблвыканкам узяў на сябе матэрыяльнае забеспячанне гэтай літаратурнай прэміі, заснаванай Брэсцкім аддзяленнем СБП. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё старшыня аддзялення Іван Мельнічук: "Прэмія застаецца, але прэмію выдзяляе абласны выканаўчы камітэт. Яна выдзяляецца і для Саюза пісьменнікаў Беларусі, і для Саюза беларускіх пісьменнікаў. Для той і другой суполкі. Сёлета яна была прысуджана Ніне Мацяш і Алесю Паплаўскаму".

Абодва сёлетнія лаўрэаты з няўрадавага СБП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі