Брэсцкія прадпрымальнікі працягнуць страйк як мінімум да 14 сакавіка

Брэсцкія прадпрымальнікі працягнуць страйк як мінімум да 14 сакавіка

Брэсцкія прадпрымальнікі збіраюцца працягваць страйк і не плаціць падаткі як мінімум да 14 сакавіка. За такое рашэнне прагаласавала большасць удзельнікаў чарговага сходу мясцовых іпэшнікаў. Сустрэча адбылася 2 сакавіка на рынку каля мясцовага ЦУМа. Нагадаем, што ад пачатку 2016 года пераважная большасць брэсцкіх індывідуальных прадпрымальнікаў не выходзіць на працу.

Большасць прысутных на сходзе 2 сакавіка таксама прагаласавала і за ўдзел у маршы прадпрымальнікаў, запланаваным у Мінску на 14 сакавіка.

Брэсцкая прадпрымальніца Ларыса Быцько спадзяецца, што калі гэтая акцыя пратэсту будзе масавай, улады не змогуць ігнараваць праблемы іпэшнікаў. У каментары Еўрарадыё жанчына агучвае сваю расчараванасць ад сустрэчаў прадпрымальнікаў  і чыноўнікаў, што праходзяць у Мінску.

Быцько: "У нас была надзея, што працоўная група даб'ецца хоць нейкага кансэнсусу, то бок будуць створаныя такія ўмовы, пры якіх у межах 222-га і 48-га ўказаў будзе магчыма працаваць нашым прадпрымальнікам без парушэння заканадаўства. Але, на жаль, на дадзены момант мы бачым, што гэта проста зацягванне часу. Усе прапановы, якія трапляюць на працоўную групу, адфутбольваюцца. Ніхто нас не хоча ні бачыць, ні чуць".

Нагадаем, што мітынг прадпрымальнікаў супраць указаў №222 і №48 планаваўся ў Брэсце на 4 сакавіка. Аднак заключыць дамову з медыкамі заяўнікі не змаглі. Гэта была другая спроба іпэшнікаў правесці вулічнае мерапрыемства. Раней гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг, запланаваны на 19 лютага.

Цяпер прыярытэтная задача лідараў прадпрымальніцкага руху ў Брэсце — сабраць як мага больш удзельнікаў на акцыю ў Мінску.

Брэсцкія прадпрымальнікі працягнуць страйк як мінімум да 14 сакавіка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі