Брэсцкія мытнікі знайшлі ў жанчыны тры "айфоны"... у ніжняй бялізне

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, 44-гадовая брэстаўчанка вярталася з Польшчы на цягніку "Тэрэспаль-Брэст". Пры вусным апытанні пасажырка заявіла, што не мае тавараў для дэкларавання і вязе праз мяжу толькі сумку з прадуктамі.



Аднак супрацоўніцы мытні падалося, што пасажырка можа нешта ўтойваць пад вопраткай. Калі з'явілася пагроза пільнага дагляду, жанчына добраахвотна аддала кантрабанду. Пад бялізнай знайшліся... тры смартфоны "iPhone 5".



Да рашэння суда тэлефоны коштам каля 24 мільёнаў рублёў былі забраныя.



Фота — obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі