Вы тут

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў грамадзяніна Расіі зброю і нелегальны алкаголь

customs.gov.by

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў грамадзяніна Расіі цэлую партыю нелегальных тавараў, якія ён перавозіў праз мяжу. 59-гадовы мужчына ехаў з Польшчы на ўласным аўтамабілі “Таёта” і ў пункце пропуску “Брэст” абраў для праходжання мытнага кантролю зялёны калідор.

У машыне разам з асабістымі рэчамі знайшлі траўматычны пісталет Baikal з трыма патронамі, тры нажы, гумовую дубінку, некурыльны тытунёвы выраб (снюс), а яшчэ 15 літраў алкаголю ў пластыкавых бутлях.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка, зброю накіравалі на экспертызу, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.