Брэсцкія кааліцыя АДС зоймецца найперш сацыяльнымі праблемамі

Сёлета брэсцкая абласная кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл засяродзіць высілкі на рашэнні сацыяльных праблемаў. Пра гэта дэмакраты заявілі 28 сакавіка ў Брэсце на канферэнцыі.

У яе працы ўзялі ўдзел каля 50 актывістаў сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і руху "За Свабоду".

Дэмсілы вобласці, у прыватнасці, ставяць перад сабою задачы: дамагацца кантролю за дзейнасцю структур ЖКГ па выкананні абавязкаў перад жыхарамі; настойваць на пошуку ў гарадскім бюджэце Брэста сродкаў для 50-адсоткавай зніжкі на праезд у грамадскім транспарце дзецям, студэнтам, інвалідам і пенсіянерам; дамагацца паніжэння падаткаў для малога і сярэдняга бізнэсу, перакваліфікацыі звольненых працаўнікоў прадпрыемстваў за кошт наймальніка і павелічэнне дапамогі па беспрацоўі да 50% мінімальнага спажывецкага бюджэту.

У грамадска-палітычнай сферы плануецца кансалідаваць высілкі па развіцці грамадзянскага супольнасці; рэалізацыі правоў грамадзян на інфармацыю пра дзейнасць органаў улады; зменах у Выбарчы кодэкс.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі