Брэсцкі раённы суд пачне пераглядаць справу Віталя Каўша

Пра тое, што першае паседжанне пройдзе 6 чэрвеня а 10-й гадзіне, паведаміў у лісце сам Віталь Коўш. Ён піша, што не лічыць сябе вінаватым і спадзяецца на справядлівасць суда.





Нагадаем, што 29-гадовы грамадскі актывіст знаходзіцца за кратамі з верасня мінулага года. Каўша вінавацяць у тым, быццам ён летась у траўні арганізаваў праход над беларуска-польскай мяжой па канаце групы з васьмі індусаў. Першапачатковы прысуд быў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.





Між тым падчас працэсу ўскрылася шмат памылак і несупадзенняў у матэрыялах следства. Акрамя таго, два індусы мінулай восенню распаўсюдзілі ў сеціве ролік, на якім засведчылі, што ў Брэсце іх змушалі да паклёпу на не знаёмых ім людзей.