Брэсцкая пракуратура хоча пакараць падаткавікоў

Брэсцкая пракуратура хоча пакараць падаткавікоў

Пракуратура Брэсцкай вобласці праверыла, як працуюць падатковыя органы рэгіёну. Праверка выявіла, што некаторыя падатковыя інспекцыі дапускалі парушэнні, паведамляе сайт Генпракуратуры.

Напрыклад, інспектары не заўсёды прымалі дастатковыя меры, каб выявіць паўторныя парушэнні падатковых нормаў тымі асобамі, якія раней вялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Сумы зямельнага падатку некаторыя падатковыя інспекцыі неабгрунтавана завышалі або прыніжалі. Няправільна зямельны падатак вылічвалі для жыллёва-будаўнічых кааператываў, жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, таварыстваў ўласнікаў жылых памяшканняў.

Таксама не ўсе падатковыя інспекцыі поўна і ўсебакова разглядалі звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Былі парушэнні з боку падаткавікоў і пры вызначэнні памераў штрафу як адміністрацыйнага спагнання.

Пракуратура ініцыявала пытанне аб прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі