Брастаўчанку Алену Гнаук аштрафавалі за фота суддзі

Брастаўчанку Алену Гнаук аштрафавалі за фота суддзі

На 87 рублёў (3 базавыя велічыні) аштрафавалі брэсцкую актывістку Алену Гнаук, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

На мінулым тыдні брастаўчанку судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падчас абвяшчэння прысуду, як распавядала Еўрарадыё, жанчына сфатаграфавала суддзю Дзмітрыя Куроўскага. За гэта яе затрымалі ў зале суда, а потым склалі пратакол паводле арт. 25.1 КаАП. 

Чарговы суд над Аленай Гнаук адбыўся 6 верасня. Суддзя Дзмітрый Шурын прызнаў жанчыну вінаватай у "непавазе да суда" і аштрафаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі