Брастаўчанін угнаў таксоўку з пасажырамі

Брастаўчанін угнаў таксоўку з пасажырамі / прэс-служба МУС
Брастаўчанін угнаў таксоўку з пасажырамі / прэс-служба МУС

Незвычайны ўгон таксоўкі з пасажырамі адбыўся ў Брэсце, паведамляе прэс-служба мясцовай міліцыі.

Зранку ў міліцыю звярнуўся таксовец і паведаміў пра ўгон машыны. Каля 5-й гадзіны раніцы мужчына пад'ехаў да адной з забаўляльных устаноў і прыпаркаваў машыну. Калі ў яе селі два пасажыры, таксовец адышоў на пару хвілін, не заглушыўшы рухавік. 

У гэты час на вуліцу выйшаў яшчэ адзін наведвальнік установы. Пабачыўшы аўтамабіль з незаглушаным рухавіком, ён сеў за руль і паехаў. Праехаўшы каля 100 метраў, ён выйшаў з машыны і сышоў у невядомым кірунку.

Угоншчыка знайшлі хутка. Гэта 35-гадовы мясцовы жыхар, раней не судзімы. Мужчына прызнаўся ў зробленым. Свой учынак ён патлумачыў тым, што ў яго раптоўна ўзнікла жаданне пракаціцца.

На брастаўчаніна пачалі крымінальную справу. За ўгон яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі