Брастаўчанін уцякаў ад памежнікаў у памежнай зоне

Брастаўчанін уцякаў ад памежнікаў у памежнай зоне

Кіроўца аўтамабіля "Аўдзі" спрабаваў уцячы ад памежнікаў, інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта.

Здарэнне адбылося 16 лютага каля 3-й гадзіны раніцы. На 19-м кіламетры дарогі Брэст — Тамашоўка памежны нарад спыніў "Аўдзі", за рулём якога быў 30-гадовы жыхар Брэсцкага раёна. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што мужчына не мае дазволу на знаходжанне ў памежнай зоне.

Зразумеўшы, што яму пагражае адказнасць, мужчына паспрабаваў уцячы ад памежнікаў, аднак яго затрымалі. Спярша яму пагражала адміністрацыйная адказнасць толькі за парушэнне памежнага рэжыму, а цяпер дадалося і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў.

За парушэнне памежнага рэжыму мужчыну аштрафавалі на 331,5 рубля (13 базавых велічыняў). За другое парушэнне яму пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі