Бой у Славянску: загінулі 4 украінскія спецназаўцы, 30 параненыя (відэа)

Па адных звестках, украінскія сілавікі адрэагавалі на падыход з Крыма да Славянска сотняў баевікоў, па іншых — яны адбілі спробу прарыву з горада сотняў узброеных людзей. Як паведамляе сайт censor.net.ua, украінскі спецназ атрымаў падмацаванне і адбіў атаку. 4 украінскія спецназаўцы загінулі, 1 — у крытычным стане, каля 30 чалавек параненыя.



Страты баевікоў невядомыя. Яны адступаюць, праходзіць зачыстка тэрыторыі. Паведамляецца, што ўкраінскімі сілавікамі захопленая значная колькасць найноўшай зброі расійскай вытворчасці, якой узброены спецназ ГРУ Генштаба Узброеных Сілаў Расіі.



Адзначаецца, што рашаючую ролю ў баі адыгралі байцы атрадаў спецназу МУС Украіны "Амега" і "Ягуар", а таксама спецназу СБУ "Альфа".
 
 

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі