Больш за 6 тысяч дзяцей у Беларусі чакаюць усынаўлення

Дзіця гуляе з канструктарам / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Дзіця гуляе з канструктарам / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларусы больш актыўна сталі браць у сем'і дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. За 2022-ы год колькасць усыноўленых дзяцей у параўнанні з 2021 годам вырасла на 17%. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства адукацыі Алену Вайцяховіч. Паводле яе слоў, "на сёння ў сем'ях усынавіцеляў пражывае 7385 дзяцей". Але яшчэ 6156 дзяцей чакаюць усынаўлення.

Вайцяховіч таксама адзначыла, што ў сем'і сталі часцей браць дзяцей з інваліднасцю. Летась у параўнанні з 2021-м у сям'і забралі ў два разы больш такіх дзяцей. Ды і ў цэлым удзельная вага дзяцей-сірот, якія выхоўваюцца менавіта ў сем'ях, даволі высокая, складае 88,6%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі