Вы тут

Больш за 300 спробаў парушэння мяжы спынілі за суткі польскія памежнікі

У сераду польскія памежнікі спынілі 311 спробаў парушэння мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Больш за 300 спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы спынілі ў сераду польскія памежнікі.

Двух чалавек — выхадцаў з Ірака затрымалі, яшчэ 309 чалавек развярнулі назад у Беларусь.

Акрамя таго, былі затрыманыя шэсць чалавек, якія дапамагалі ў незаконным пераходзе мяжы. Усе яны — замежнікі.

Польшча, Латвія і Літва гэтым летам былі вымушаныя ўвесці надзвычайнае становішча на межах сваіх краін з Беларуссю праз вялікую плынь нелегальных мігрантаў. У гэтых краінах, а таксама ў ЕС мяркуюць, што да стварэння міграцыйнага крызісу на мяжы датычныя беларускія ўлады. 8 верасня прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвясціла дэмарш беларускаму МЗС "у сувязі з незаконнымі пераходамі мяжы з боку Беларусі ў Еўрапейскі саюз" і настойліва папрасіла "ўлады Беларусі спыніць гэтую практыку". У беларускім МЗС усе абвінавачванні адпрэчваюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.