БНФ пойдзе Чарнобыльскім шляхам з лозунгам “Не" - расійскай АЭС у Беларусі"

Пра гэта Еўрарадыё заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Янукевіч: Ёсць поўнае адзінства ў палітычнага кіраўніцтва партыі адносна таго, што ў цяперашніх умовах закрытай цалкам інфармацыі нельга дапусціць, каб першы ядзерны рэактар, пабудаваны ў Беларусі быў расійскім.

Аляксей Янукевіч таксама адзначыў, што цяпер БНФ займаецца распрацоўкай партыйнай пазіцыі па пытанні АЭС, разглядаючы меркаванні экспертаў як “за”, так і “супраць” будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Нагадаем, сёння аргкамітэт па правядзенні Чарнобыльскага шляху 2008 прыняў рашэнне аб тым, што шэсце будзе рушыць ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасці. Арганізатары падкрэсліваюць, што менавіта такім шляхам прайшоў першы Чарнобыльскі шлях. Заяўка на правядзенне мерапрыемства будзе падавацца ў Мінгарвыканкам на наступным тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі