Bloomberg: ЕС можа ўвесці супраць Беларусі сектаральныя санкцыі

Bloomberg: ЕС можа ўвесці супраць Беларусі сектаральныя санкцыі

ЕС можа ўвесці супраць Беларусі сектаральныя санкцыі. Яны закрануць у асноўным кампаніі, якія вядуць дзейнасць у фінансавым, энергетычным і абарончым сектарах эканомікі, паведамляе агенцтва Bloomberg. Таксама гаворка можа ісці і пра сферу гаспадарчай дзейнасці.

Пры гэтым у ЕС хочуць пазбегнуць негатыўнага ўплыву санкцый на грамадзян Беларусі.

З 2020 года Еўрасаюз уводзіў санкцыі супраць уладаў Беларусі ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў выбараў, масавае парушэнне правоў чалавека, затрыманне дзясяткаў тысяч чалавек. Апошняй кропляй для Бруселя стаў міжнародны скандал з пасадкай у Беларусі пасажырскага самалёта Ryaniar, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, і затрыманнем Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега.

У Мінску пагражаюць контрсанкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі