Блогера "Шэрага Ката" нечакана выпусцілі з-за кратаў

Блогера "Шэрага Ката" нечакана выпусцілі з-за кратаў

Аршанскі актывіст Зміцер Казлоў (блогер "Шэры Кот") нечакана выйшаў з-за кратаў. Пра гэта актывіст паведаміў у стрыме, які пачаў пасля выхаду з-за кратаў. 

Па яго словах, кіраўніцтва аршанскага ізалятара заявіла, што ў ІЧУ людзі пачалі нечым труціцца, пачалася дызентэрыя. Таму было прынятае рашэнне правесці дэзінфекцыю, а на гэты час Казлова адпусцілі. Рэшту тэрміну ён будзе адбываць за кратамі пазней. 

Хлопец распавёў, што 25 снежня яго затрымалі і асудзілі на 15 сутак — за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі. Потым яму прынеслі яшчэ пяць судовых пратаколаў — кожны таксама на 15 сутак арышту. Агулам, па словах Казлова, ён павінен адбыць за кратамі 90 сутак. 

Калі "Шэрага Ката" выпускалі з-за кратаў, яму сказалі, што пару сутак ён можа пабыць на волі. Потым у любы момант яго могуць вярнуць у ІЧУ. З трох месяцаў адміністрацыйнага арышту ён адбыў толькі адзін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі