Блогер Лабадзенка змагаецца з расійскім тэлеканалам на беларускіх запраўках

Блогер Лабадзенка змагаецца з расійскім тэлеканалам на беларускіх запраўках

Блогер і журналіст Глеб Лабадзенка звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з просьбай беларусізаваць тэлеэфір на аўтазапраўках United Company. Таксама ён заклікаў сяброў байкатаваць гэтыя запраўкі. Нагодай для гэтага стаў нядаўні выпадак: блогер наведаў АЗС пад Стоўбцамі, якая належыць United Company, і заўважыў, што там увесь час “круцяць” тэлеканал “Расія 24”.

Лабадзенка папрасіў супрацоўнікаў пераключыць тэлевізар на любы беларускі канал, але яны адмовіліся гэта рабіць. Тады блогер звярнуўся да дырэктара аўтазапраўкі з просьбай патлумачыць дзеянні супрацоўнікаў.

“Дырэктар Віталь Вітальевіч Кулак пацвердзіў, што ёсць загад кіраўніцтва не пераключаць канал “Россия 24”, каб на запраўцы ішоў толькі ён. Прычыну такога рашэння ён ўцямна патлумачыць не змог. Сказаў, “мы так вырашылі, бо на гэтым канале людзі найпаўней дазнаюцца навіны з усяго свету”, – распавёў Лабадзенка прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

БАЖ не здолела дазваніцца да дырэктара гэтай запраўкі. У цэнтральным офісе кампаніі таксама не сталі каментаваць сітуацыю, папрасіўшы накіраваць пісьмовы запыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі