Блогер Аляксандр Кабанаў пакінуў Каардынацыйную Раду

Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё
Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё

Каардынацыйную Раду пакінуў блогер Аляксандр Кабанаў. Пра гэта ў сваім Youtube-канале расказаў драматург Андрэй Курэйчык.

Па яго словах, прычынай сыходу стала прапанова Кабанава, каб папярэдні склад Каардынацыйнай Рады даў справаздачу пра сваю дзейнасць. Прапанова была сустрэтая вельмі непрыхільна. "Была вельмі гарачая спрэчка, якая вылілася ў тое, што Кабанаў махнуў рукой і сышоў", — распавядае Курэйчык.

Сыход Кабанава — гэта страта для Каардынацыйнай Рады, мяркуе Курэйчык. Ён кажа, што брэсцкі блогер быў адным з самых вядомых людзей у КР і "самым папулярным пасля Латушкі".

Кабанаў быў затрыманы яшчэ да выбараў 2020 года. У 2021 яго разам з Сяргеем Пятрухіным асудзілі на тры гады калоніі. На волю абодва выйшлі ў снежні 2022 года. Пасля гэтага Кабанаў з'ехаў з Беларусі, а тут на яго пачалі чарговыя крымінальныя справы і абвясцілі ў вышук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі