Брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук у Беларусі

Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё
Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё

У Беларусі ў вышук абвясцілі брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава, які з'ехаў з Беларусі пасля вызвалення.

Абвестка з'явілася на сайце МУС. Сам Кабанаў у Фэйсбуку так пракаментаваў яе: "Во, я ў вышуку, аказваецца) уяўляю, як гэтая фотка вісіць на дошцы каля РАУС, а зробленая яна ў душавой турмы Магілёва, з думкамі ў галаве: эх, колькі я зарэзаў, колькі перарэзаў, колькі душ нявінных загубіў))".

У 2021 годзе блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна асудзілі на тры гады калоніі, абвінаваціўшы ў грубым парушэнні грамадскага парадку (артыкул 342 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

На волю яны выйшлі ў снежні 2022 года. Пасля вызвалення Кабанаў з'ехаў з Беларусі, а ў сакавіку да ягоных бацькоў прыйшлі з ператрусам сілавікі. Пазней стала вядома, што на блогера пачалі некалькі новых крымінальных спраў.

Брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук у Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі