Бізнесоўца Аляксандра Кныровіча чакае чарговы суд
![Бізнесоўца Аляксандра Кныровіча чакае чарговы суд](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/knyrovicz-1804.jpg.webp?itok=PpAYsSK4)
У Мінскім гарадскім судзе 28 верасня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі бізнесоўца Аляксандра Кныровіча, піша "Беларускі партызан".
Бізнесоўца па-ранейшаму трымаюць у следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Па словах сваякоў, хутчэй за ўсё Кныровіча перавязуць у калонію пасля 28 верасня. У якой менавіта калоніі ён будзе адбываць пакаранне, пакуль дакладна не вядома.
Як паведамлялася раней, Кныровіча прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў у буйным памеры. Ён асуджаны на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.