Вы тут

Біятлонны пас’ют у Халменколене: Кручынкіна 28-я, Алімбекава — 33-я

Дзінара Алімбекава. noc.by

Жаночая гонка пераследу прайшла ў Нарвежскім Халменколене ў рамках заключнага этапа Кубка свету па біятлоне. Беларускі Алена Кручынкіна і Дзінара Алімбекава, якія прымалі ўдзел у гэтым спаборніцтве, стартавалі з 18 і 19 пазіцыяў.

Аднак на фінішы абедзве нашы спартсменкі паказалі значна горшыя вынікі: у Кручынкінай 28-е месца, у Алімбекавай — 33-е. Першая дапусціла толькі два промахі, аднак павольна страляла і не паказвала добрай хуткасці на дыстанцыі. Другая атрымала ажно 5 штрафных колаў і займала 43-е месца, але здолела падняцца на 33-і радок.

Перамога ў гонцы дасталася прадстаўніцы Славакіі Анастасіі Кузьміной, на другім месцы немка Дэніз Херман, на трэцім шведка Ханна Эберг.