Вы тут

Біятланістка Скардзіна і Міс Беларусь Хіжанкова прабеглі Веронскі марафон

Фота з асабістага архіву Вольгі Хіжанковай

Дзве знакамітыя прадстаўніцы Беларусі — біятланістка Надзея Скардзіна, якая завяршыла спартовую кар’еру, і Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжанкова прынялі ўдзел у Веронскім марафоне.

Як паведамляе TUT.by, Скардзіна стала другой сярод жанчын на дыстанцыі 10 км, а Хіжанкова пераадолела ўсю класічную дыстанцыю за 3 гадзіны 42 хвіліны.

Надзея Скардзіна — алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана, якая здабыла тытул у складзе эстафетнай каманды. Сёлета яна абвясціла пра завяршэнне кар’еры і цяпер плануе працаваць у медыйнай сферы.

Вольга Хіжанкова з’яўляецца прэс-сакратаркай футбольнага клуба “Дынама-Брэст” і даволі даўно захапляецца бегам.

Абедзве беларускі далучыліся да марафона ў Вероне ў падтрымку праекта “Спорт-інклюзія”, пакліканага дапамагчы ў сацыялізацыі дзяцей з аутызмам у таварыстве здаровых дзяцей праз заняткі плаваннем.