Бібліятэкары брэсцкіх ВНУ спаборнічалі ў хуткасці пошуку ў Інтэрнэце

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце падвялі вынікі конкурсу па пошуку ў Сеціве, які праводзіўся сярод бібліятэкараў.
Як паведамілі ў адміністрацыі вышэйшай навучальнай установы, гэта першы конкурс такого кшталту. Асноўны сэнс яго ў тым, каб навучыць супрацоўнікаў бібліятэк працаваць у Інтэрнэце так жа добра, як і з кнігамі на паліцы.

Удзел у спаборніцтвах прынялі бібліятэкары з усіх брэсцкіх ВНУ, а таксама супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага. Чакаецца, што пераможцы напрыканцы года прымуць удзел у аналагічных спаборніцтвах у Мінску.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі