Бібліятэкарку прызналі "тэрарысткай" і судзяць за каментар па "справе Зельцэра"

Библиотекаря признали "террористкой" и судят за комментарий по "делу Зельцера"

Сёння ў Мінскім абласным судзе працягваецца працэс па справе Юліі Чамлай — маладой жанчыны, якую затрымалі за каментар аб "справе Зельцэра". Яе абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: "Абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК РБ) і "Распальванне варожасці або варажнечы" (арт. 130 КК РБ).

Нагадаем, мінулай восенню супрацоўнікі КДБ у цывільным прыйшлі затрымліваць супрацоўніка IT-кампаніі Андрэя Зельцэра. Зельцэр аказаў супраціў, паспеў стрэліць з паляўнічай стрэльбы і трапіў у супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Федасюк загінуў, забілі тады і Зельцэра.

Юлію Чамлай затрымалі ў Крупках праз некалькі дзён пасля перастрэлкі. Да суда яна была ў следчай турме №8 у Жодзіна. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай, а Камітэт дзяржбяспекі"асобай, якая мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

"Юля добрая і сумленная, у ёй яшчэ жывуць юнацкія ідэалы, калі верыш у каханне, дабро і справядлівасць", — кажа пра яе родная сястра.

Паводле яе словаў, летась Юлія скончыла ўніверсітэт у Віцебску, атрымала дыплом мастака-выкладчыка. У цяперашні час яна працуе бібліятэкаркай і выхоўвае сына.

Праваабаронцы нагадваюць, што за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі былі затрыманыя амаль 200 чалавек. Некаторым "каментатарам" прысуды ўжо вынесеныя. У траўні да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі Аліну Забаштанскую. Паўтара года "хатняй хіміі" за каментар па "справе Зельцэра" атрымаў 40-гадовы Андрэй Зубовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі