Вы тут

Бі-Бі-Сі выявіла імёны 4010 расійскіх вайскоўцаў, загінулых ва Украіне

Рускі салдат ва Украіне / Reuters

Бі-Бі-Сі ўдалося выявіць імёны 4010 расійскіх вайскоўцаў, загінулых ва Украіне. Зрабіць гэта ўдалося на падставе адкрытых крыніц. У самой Расіі, як паведамлялася раней, звесткі пра страты падчас вайны ва Украіне прызнаныя "дзяржаўнай таямніцай".

Брытанскія журналісты адзначаюць, што найбольшая колькасць загінулых — сярод добраахвотнікаў. Кожны тыдзень з іх ліку гіне 3040 чалавек. Пры гэтым 20% загінулых паехалі на вайну ва ўзросце 50 гадоў і больш. 

Больш за 17% загінулых — афіцэры. Сярод іх прынамсі чатыры генералы і 21 палкоўнік. Такія страты звязваюць з тым, што ў баі афіцэры бяруць на сябе большасць функцый па кіраванні падраздзяленнем. У войсках краін NATO некаторыя задачы ўпаўнаважаныя вырашаць сяржанты.

За чатыры месяцы вайны Расія страціла не менш за 42 ваенныя лётчыкі. Брытанская разведка звязвае гэта з праграмай іх навучання: зрабіць ўражанне на начальства. Маладыя пілоты не прывыклі выказваць ініцыятыву і хутка прымаць самастойныя рашэнні ў дынамічных умовах.

20% вядомых загінулых служылі ў ПДВ, 19% — у мотастралковых войсках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.