БХД не падтрымае на прэзідэнцкіх выбарах ніводнага з кандыдатаў

Незарэгістраваная партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах не будзе падтрымліваць нікога з кандыдатаў, а таксама не выставіць уласнага прэтэндэнта на пасаду кіраўніка краіны. Такое рашэнне прынялі дэлегаты ўстаноўчага з’езду партыі 13 чэрвеня ў Мінску.

Як адзначыў сустрашыня аргкамітэту БХД Павел Севярынец, для яго арганізацыі “кампанія, якую рыхтуюць Лукашэнка і Ярмошына, не выбарчая, а палітычная”. Таму партыя плануе ладзіць кампанію салідарнасці з Міколам Статкевічам і ўсімі іншымі палітвязнямі.

Яшчэ адзін сустаршыня Віталь Рымашэўскі сказаў, што партыя лічыць сваёй паразай тое, што апазіцыя не змагла дамовіцца пра адзінага кандыдата.

БХД будзе браць удзел у кампаніі назірання “Права выбару”, мэта якой — фіксацыя рэальнай яўкі выбаршчыкаў і выяўленне фактаў прымусу і фальсіфікацыяў.

Севярынец таксама заявіў, што БХД “рыхтуецца ўзяць у свае рукі ўладу”, хоць цяпер гэтага зрабіць не можа, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі