БХД хоча зарэгістраваць дзве структуры — партыю і грамадскае аб’яднанне

Устаноўчы з’езд БХД, які праходзіць сёння ў Мінску, пастанавіў зарэгістраваць Партыю “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Яе сустаршынямі абраныя Георгі Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец.

У склад Нацыянальнай Рады Партыі БХД абраныя 60 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. З’езд таксама зарэгістраваў статут і сімволіку Партыі БХД.

Як адзначыў Павел Севярынец, прадстаўляючы праект дапоўненай праграмы БХД, партыя БХД рыхтуецца стаць вядучай палітычнай сілай Беларусі і прыйсці да ўлады. Праграма будучай партыі займае каля 100 старонак і змяшчае планы дзеянняў новай структуры ў кожнай галіне сацыяльна-палітычнага і эканамічнага жыцця краіны.

Таксама было прынятае рашэнне стварыць рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Адказнай за падрыхтоўку дакументаў на рэгістрацыю абраная каардынатар аргкамітэту БХД у Мінску Вольга Кавалькова, паведамляе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі