БГК згуляў унічыю са славенскім “Цэле” — 29:29

БГК згуляў унічыю са славенскім “Цэле” — 29:29

БГК імя Мяшкова згуляў унічыю са славенскім “Цэле”. Матч у рамках 7-га тура групавога раунда гандбольнай Лігі чэмпіёнаў прайшоў 19 лістапада ў брэсцкім Палацы спорту і скончыўся з лікам 29:29.

Гэтая гульня завяршыла першы круг групавога турніру. БГК выйграў тры матчы, тры прайграў і адзін завяршыў унічыю. Цяпер чэмпіён Беларусі займае 5-е месца, а ў плэй-оф трапляюць шэсць найлепшых каманд групы.

Пасля першага круга турнірнае становішча каманд у групе В наступнае: “Вардар” — 12 ачкоў, “Віве” — 10, “Пік” — 4, “Райн Левен” — 9, БГК — 7, “Цэле” — 4, “Крысціянстад” — 3, “Заграб” — 2.

Наступны хатні матч у Лізе чэмпіёнаў мяшкоўцы правядуць у лютым супраць “Піка”, а сёлета яшчэ згуляюць на выездзе з “Цэле” (27 лістапада) і “Крысціянстадам” (30 лістапада).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі