БГК заняў 4-е месца ў рэгулярным сезоне SEHA-лігі

БГК заняў 4-е месца ў рэгулярным сезоне SEHA-лігі

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова заняў 4-е месца ў рэгулярным сезоне SEHA-лігі, нягледзячы на пройгрыш у апошнім матчы. 8 сакавіка брэстаўчане саступілі ў гасцях “Заграбу” з лікам 24:28. БГК выйграваў першы тайм — 15:14, аднак не змог замацаваць свой поспех пасля перапынку.

Такім чынам, беларускі клуб трапляе ў “фінал чатырох”, у якім будуць разыграныя ўзнагароды турніру. Ён пройдзе 1-3 красавіка ў харвацкім горадзе Вараджын. У першым паўфінале БГК згуляе з дзеючым чэмпіёнам турніру венгерскім “Веспрэмам”, а ў другім матчы сыдуцца “Вардар” і “Заграб”.

Заключны паядынак рэгулярнага сезону SEHA-лігі БГК правядзе ў Брэсце 29 сакавіка супраць “Вардара”.

15 сакавіка “мяшкоўцы” стартуюць у нацыянальным першынстве хатняй гульнёй супраць “Гомеля”. 19 сакавіка ў Брэсце і 26 красавіка ў Кельцэ БГК правядзе матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць польскага “Віве”, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі