БГК саступіў “Вардару” ў апошнім матчы чэмпіянату SEHA-лігі

БГК саступіў “Вардару” ў апошнім матчы чэмпіянату SEHA-лігі

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату SEHA-лігі саступіў македонскаму “Вардару”. Гульня праходзіла 29 сакавіка ў Брэсце і не мела турнірнага значэння для каманд, але ж паядынак атрымаўся валявым і прынцыповым, перадае БЕЛТА.

У першым тайме каманды гулялі на роўных і скончылі яго з лікам 18:18. У другой палове гульні македонцы змаглі скарыстацца памылкамі БГК у нападзе і вырвалі перамогу: 32:30.

“Мяшкоўцы” завяршылі чэмпіянату SEHA-лігі на чацвёртым месцы. Ужо 1 красавіка ў ½ “фіналу чатырох” яны згуляюць з лідарам — венгерскім “Веспрэмам”.

“Фінал чатырох” пройдзе ў харвацкім Вараждыне. У турніры апроч БГК і “Веспрэма” прымуць удзел “Вардар” і харвацкі “Заграб”. У мінулым сезоне БГК стаў віцэ-чэмпіёнам, саступіўшы ў фінале “Веспрэму”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі