БГК прайграў “Веспрэму” і будзе змагацца за бронзу ў SEHA-лізе

БГК прайграў “Веспрэму” і будзе змагацца за бронзу ў SEHA-лізе

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова 1 красавіка саступіў у паўфінале SEHA-лігі венгерскаму “Веспрэму”. Гульня праходзіла ў харвацкім Вараждыне ў рамках “фіналу чатырох”.

У першым тайме “мяшкоўцы” мелі перавагу і сыходзілі на перапынак з лікам 11:6, аднак у другой палове гульні венгры пайшлі ў атаку і на апошняй хвіліне матчу давялі лік да 20:20.

Паводле правілаў гульні былі прызначаныя пенальці для выяўлення пераможцы. У серыі пенальці пашанцавала “Веспрэму”, які забіў чатыры мячы супраць аднаго ў БГК. Выніковы лік гульні — 24:21 на карысць венгерскага клуба. 

Такім чынам, брэстаўчане будуць змагацца за бронзу SEHA-лігі з пераможцам матчу “Вардар” — “Заграб”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі