БГК імя Мяшкова заняў чацвёртае месца ў SEHA-лізе

БГК імя Мяшкова заняў чацвёртае месца ў SEHA-лізе

У пятым "Фінале чатырох" гандбольнай SEHA-лігі БГК імя Мяшкова заняў чацвёртае месца. Спаборніцтвы праходзілі ў харвацкім горадзе Вараджын з 1 па 3 красавіка. У розыгрышы ўдзельнічалі наступныя каманды: венгерскі "Веспрэм", македонскі "Вардар", харвацкі "Заграб" і БГК імя Мяшкова.

Яшчэ 1 красавіка БГК ў паўфінальным матчы саступіў "Веспрэму" з лікам 21:24. Тады ж харвацкі "Заграб" прайграў македонскаму "Вардару" з лікам 24:26.

У барацьбе за трэцяе месца нашы суайчыннікі 3 красавіка саступілі "Заграбу" — 23:24 (14:13). Як дадае БелаПАН, БГК прайграў шэсць з апошніх сямі матчаў.

Першае месца ў SEHA-лізе заняў "Веспрэм", які з лікам 28:26 абыграў "Вардар". Венгерскі клуб выйграў турнір ужо другі раз запар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі