БГК другі раз запар згуляў унічыю ў Лізе чэмпіёнаў

Амаль увесь паядынак брэстаўчане былі лідарамі і на перапынак сыходзілі з лікам 14:12 на сваю карысць. У другой палове сустрэчы яны таксама адрываліся ад супернікаў, аднак пад канец матчу гаспадары вырваліся наперад — 27:26. Беларусы сышлі ад паразы ўсяго за некалькі секунд да фінальнай сірэны, зраўняўшы лік — 27:27.

Становішча каманд у групе А: “Кіль” — 14 ачкоў (8 матчаў), “Пары Сен-Жэрмен” — 10 (7), “Лагроньё” — 7 (8), “Заграб” — 6 (7), БГК — 6 (8), “Металург” — 3 (8).

Каб выйсці ў плэй-оф, БГК у астатніх дзвюх гульнях павінен не толькі перамагчы супернікаў, але і чакаць правалаў у канкурэнтаў. 15 лютага брэсцкія гандбалісты правядуць у Парыжы гасцявую сустрэчу з ПСЖ, а 19 лютага паедуць у Германію на гульню з “Кілем”. Дарэчы, ПСЖ і “Кіль” ужо гарантавалі сабе выхад у плэй-оф, куды трапяць па чатыры найлепшыя каманды з групы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі