БГК адолеў чэмпіёна Нямеччыны “Райн Левен”

БГК адолеў чэмпіёна Нямеччыны “Райн Левен”

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў трэцім туры Лігі чэмпіёнаў абыграў найлепшы нямецкі клуб “Райн Левен”. Матч прайшоў у Брэсце 8 кастрычніка. Нягледзячы на папярэднія дзве паразы ў турніры, “мяшкоўцы” настроіліся на дынамічную гульню і не дазволілі гасцям захапіць ініцыятыву. Пасля першай паловы гульні БГК меў істотную перавагу ў ліку — 17:12. Аднак у другой частцы матчу немцы паказалі, што не будуць здавацца, таму БГК давялося добра пастарацца, каб утрымаць перамогу. Вынік — 30:28.

Перамога над “Райн Левен” прынесла брэстаўчанам першыя два ачкі. 12 кастрычніка БКГ прыме на сваёй пляцоўцы славенскі “Цэле”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі