БФФ выказала непарадуменне з нагоды інтэрв'ю Валерыя Шанталосава

Беларуская федэрацыя футбола адрэагавала на інтэрв'ю з былым галкіперам зборнай Беларусі па футболе Валерыем Шанталосавым, якое 11 снежня з’явілася ў расійскай газеце “Спорт-экспресс”. На афіцыйным сайце БФФ з’явілася наступнае паведамленне: “Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” (АБФФ) выказвае непаразуменне зместам інтэрв'ю з былым футбалістам нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па футболе Ў.Д. Шанталосавым, апублікаваным 11 снежня ў расійскай газеце “Спорт-экспресс” (“Валерый Шанталосаў: “Як я стаў персонай нонаў грата”).

Былы варатар вольна і абсалютна няслушна тлумачыць рашэнні дысцыплінарных органаў АБФФ і FIFA, тым самым блытаючы чытачоў. У сувязі з гэтым АБФФ мае намер абараняць сваю дзелавую рэпутацыю.

У прыватнасці, сёння (12 снежня. — Заўв. ЕРБ) АБФФ накіравала афіцыйны запыт у ЗАТ “Спорт-экспресс” з просьбай прадставіць інфармацыю, якая пацвярджае пэўнасць звестак, выкладзеных у інтэрв'ю наконт таго, што нібыта FIFA паўторна абвінаваціла Беларускую федэрацыю футбола ў супрацьпраўных дзеяннях у дачыненні Шанталосова Ў.Д.”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі