Без "збожжавай угоды" больш за 40 млн чалавек сутыкнуцца з моцным голадам
![Жазэп Барэль абвінаваціў Расію ў тым, што яна ператварае голад у зброю / pixabay](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/wheat-gcf121e58c_1280.jpg.webp?itok=oPsprx-c)
Жазэп Барэль абвінаваціў Расію ў тым, што яна ператварае голад у зброю / pixabay
Ад спынення збожжавай угоды больш за ўсё пацярпяць найбяднейшыя краіны, сказаў у размове з ВВС кіраўнік Міжнароднага савета па збожжы Арно Пеці.
З моманту заключэння ўгоды летась Украіна перавезла каля 32 мільёнаў тон збожжа і іншых прадуктаў. Калі ўгода будзе заблакаваная, то, паводле ацэнак ААН, 44 мільёны чалавек ва ўсім свеце сутыкнуцца з "надзвычайным узроўнем голаду".
Сёння Расія афіцыйна пацвердзіла, што не будзе працягваць угоду, якая дае магчымасць экспартаваць прадукты з чарнаморскіх партоў. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Жазэп Барэль назваў гэтыя дзеянні "абсалютна неабгрунтаванымі" і абвінаваціў Расію ў тым, што яна ператварае голад у зброю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.