"Без Билета" святкуюць юбілей "нарисована"

Гурт "Без Билета" адзначыў 5-гадовы юбілей з дня выпуску сваёй пласцінкі "нарисована", і выклаў яго на афіцыйным сайце www.bezbileta.net. Нагадаем, альбом выйшаў у кастрычніку 2004-га года і займае асобнае месца ў дыскаграфіі каманды. З аднаго боку, "нарисована" праклаў шлях да папулярнасці гурта, з іншага — лічыцца культавым запісам і "рэччу ў сабе".

Шэраг песень з альбома прагучыць 13-га лістапада на канцэрце, прымеркаваным да 10-годдзя гурта.

Нагадаем, што сёлета ў межах “Дзён Безбілетніка” каманда Артыста дасць адразу два канцэрты запар у мінскім клубе "Рэактар". 12 лістапада адбудзецца прэзентацыя новага альбома "Афрыка". Праграму выступу дапоўняць хіты з альбома "Кіно". Акрамя таго, у гэтым канцэрце возьме ўдзел сааўтарка шматлікіх песень "Без Билета" Таня Кушнер з песнямі з сольнай праграмы "Mannequin".

На юбілейным канцэрце 13-га лістапада прагучаць песні з усіх альбомаў гурта.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі