Берасцейцам падкінулі правакацыйныя ўлёткі ад імя незалежных кандыдатаў

У Брэсце невядомыя раскідалі па паштовых скрынях перадвыбарныя ўлёткі правакацыйнага зместу ад імя актывістаў Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Аўтары ўлётак прыпісалі незалежным кандыдатам жаданне адмяніць усе ільготы, падвысіць пенсійны ўзрост і змагацца з рускай мовай. Старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі лічыць здарэнне "нізкімі і бруднымі тэхналогіямі", закліканымі "дыскрэдытаваць нашы партыйныя структуры і нашых кандыдатаў". У інтэрв'ю агенцтву БелаПАН ён заявіў, што БСДП (Грамада) паспрабуе ініцыяваць крымінальную справу і прыцягнуць вінаватых у правакацыі да адказнасці.

Невядомыя ад імя Партыі БНФ і БСДП (Грамада) выступаюць за "свабодныя выбары", "свабодныя кошты", "усеагульную прыватызацыю маёмасці", "еўрастандарты: адмену ўсіх ільгот, падвышэнне пенсійнага ўзросту", супраць "рускай мовы і іх парадкаў у Беларусі". Улётка ўтрымлівае экстрэмісцкія і ксенафобскія заклікі.

У выходных дадзеных фігуруе друкарня "Видродження" у Драгобычы (Львоўская вобласць, Украіна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі