Белтэлерадыёкампанія не мае ад Лапінай звестак пра зняцце з адбору "Еўрабачання"

Белтэлерадыёкампанія не мае ад Лапінай звестак пра зняцце з адбору "Еўрабачання"

Белтэлерадыёкампанія не атрымлівала ад фіналісткі Соф'і Лапінай паведамлення пра адмову ад фіналу нацыянальнага адбору "Еўрабачання 2018". Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА заявіла кіраўніца прэс-службы медыяхолдынгу Святлана Смалонская-Краскоўская.

Па яе словах, артыстам або іх прадстаўнікам сёння падчас лёсавання раздалі дамовы пра ўдзел у фінале адбору. Калі артысты не падпішуць або не вернуць дакументы ў прызначаныя тэрміны, гэта будзе расцэньвацца як адмова ад удзелу ў гала-канцэрце.

Пра сваю адмову ад удзелу ў беларускім адборы "Еўрабачання" расійская спявачка паведаміла сёння ў жывым эфіры Еўрарадыё. Так яна выказала свой пратэст супраць парушэнняў правілаў конкурсу ўкраінскім спеваком Мікітам Аляксеевым і абыякавасці Белтэлерадыёкампаніі да гэтых парушэнняў.

Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне 2018" пройдзе 16 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі