"Белтэлекам" 1 лютага ўводзіць пакет лічбавай тэлевізіі "Проста ТВ"

Новы пакет будзе падавацца на аснове платформы IPTV, як і пакет "Прэм'ера", але вяшчанне тэлеканалаў будзе весціся толькі ў рэжыме рэальнага часу, як звыклая тэлевізія, без інтэрактыўных функцый. Кошт пакета складзе 15,2 тыс. рублёў на месяц плюс усталявальная плата 25 тыс. рублёў.


"Новы пакет зацікавіць жыхароў рэгіёнаў, дзе дагэтуль няма альтэрнатывы сацыяльнаму пакету з пяці-шасці каналаў. Мы падаем магчымасць глядзець пашыраны спіс тэлеканалаў за невялікі кошт", — паведаміла прадстаўніца кампаніі Вольга Віткоўская. Абанентам "Проста ТВ" будзе даступны той самы інтэрфэйс, што і карыстальнікам "Прэм'еры", з электроннай версіяй тэлеперадач.

Каб падлучыць новы пакет, неабходна пакінуць заяўку ў сэрвісным цэнтры або пункце "Белтэлекаму" і дачакацца высновы аб магчымасці уключэння паслугі. "Проста ТВ", як і "Прэм'ера", уключае 31 тэлеканал.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі