"Белпартызан": Сяргей Сідорскі сыходзіць з Еўразійскай эканамічнай камісіі

"Белпартызан": Сяргей Сідорскі сыходзіць з Еўразійскай эканамічнай камісіі

Міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі бліжэйшым часам пакідае сваю пасаду. Пра гэта піша "Беларускі партызан" піша са спасылкай на ўласныя крыніцы. 

Паведамляецца, што Сідорскі напісаў заяву пра сыход па ўласным жаданні. Разам з ім з ЕЭК сыходзіць яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі — член калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валерый Карашкоў.

Сяргей Сідорскі працуе ў Маскве ўжо больш за шэсць гадоў: з 1 лютага 2012 года ён курыруе пытанні прамысловай і аграпрамысловай палітыкі ў ЕЭК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі