Вы тут

"Белнафтахім" адказаў на прапанову знізіць цэны на аўтамабільнае паліва

ria.ru

"Белнафтахім" адказаў на прапанову знізіць цэны на аўтамабільнае паліва. У канцэрн прыйшоў больш за дзясятак электронных зваротаў, у тым ліку і з прапановай знізіць кошты на нафтапрадукты да ўзроўню, які дзейнічаў на пачатак 2018 года. "Белнафтахім" нагадвае, што рознічныя цэны, якія ім устанаўліваюцца, вызначаюць толькі верхнюю мяжу кошту паліва. А вось сеткі аўтазаправак могуць самастойна ўстанаўліваць любыя зніжкі.

У канцэрне мяркуюць, што зніжэнне коштаў на паліва "можа прывесці да негатыўных наступстваў для эканомікі краіны". Гэта і зніжэнне паступленняў у бюджэт, і зніжэнне "магчымасці абслугоўваць дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне нафтаперапрацоўчых заводаў", што ў недалёкай будучыні можа "прывесці да неканкурэнтаздольнасці і банкруцтва прадпрыемстваў". У "Белнафтахіме" падкрэсліваюць, што цэны ўстанаўліваюцца з улікам "стратэгіі іх максімальнага стрымлівання": "Устанавіць іх па-за эканамічнымі правіламі, толькі на жаданне кіраўніка канцэрна альбо на патрабаванне групы грамадзян — немагчыма".

Больш падрабязна адказ канцэрна "Белнафтахім" гл. тут.