"Белая Русь" хоча паправіць выбарчае заканадаўства

"Белая Русь" хоча паправіць выбарчае заканадаўства

Арганізацыя "Белая Русь" накіравала ў Цэнтрвыбаркам прапановы наконт зменаў у парадку падрыхтоўкі і правядзення выбараў. Як паведамляецца на сайце аб'яднання, дакумент грунтуецца на 10-гадовым досведзе ўдзелу актывістаў "Белай Русі" ў нацыянальных выбарчых кампаніях рознага ўзроўню.

Змены прапануюцца ў такіх пытаннях, як фармаванне выбарчых фондаў кандыдатаў, працэдура збору і праверкі подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, працэдура захаванасці скрынак для датэрміновага галасавання. Таксама "Белая Русь" хоча, каб былі створаныя роўныя шляхі вылучэння для ўсіх прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Кіраўніцтва "Белай Русі" неаднойчы выказвала жаданне ператварыць грамадскае аб'яднанне ў палітычную партыю. Аднак кожны раз кіраўнікі давалі задні ход, заяўляючы, што час яшчэ не наспеў. На трэцім з'ездзе, які прайшоў у студзені 2018 года, пытанне пра пераўтварэнне ў партыю ўзнялі, але на галасаванне не ставілі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі