"Белавія" прапаноўвае квіткі па 10 еўра

"Белавія" прапаноўвае квіткі па 10 еўра

Авіякампанія "Белавія" прапаноўвае эксперыментальныя квіткі на чатыры новыя напрамкі — Казань, Кішынёў, Рым, Франкфурт, паведамляе прэс-служба перавозчыка.

Квіток у адзін бок будзе каштаваць 10 еўра (+таксы і зборы), у два бакі — 20 еўра (+таксы і зборы).

Квіткі прадаюцца толькі 7 лютага з 9:00 да 23.59 паводле мінскага часу.

Перыяд падарожжа — з 8 лютага 2019 года па 7 сакавіка 2019 года (дата вяртання па другім купоне).

Куіпць квіткі можна толькі на сайце belavia.by, прычым колькасць іх абмежаваная. Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск. 

Змена часу і даты вылету забароненыя. Вярнуць квіткі немагчыма. Таксама нельга будзе вярнуць сабе грошы заплачаныя за квіток, калі пасажыр адмовіцца ад палёту.

Выкарыстанне квітка абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі