"Белавія" перастае вазіць з ААЭ грамадзян Ірака, Сірыі, Емена і Афганістана

"Белавія" перастае вазіць з ААЭ грамадзян Ірака, Сірыі, Емена і Афганістана

Улады ААЭ забаранілі авіякампаніі "Белавія" рэгістраваць грамадзянаў Ірака, Сірыі, Емена і Афганістана на рэйсы з Дубая. Беларускі перавозчык заявіў, што з 14 лістапада "ўзмацняе кантроль за праверкай дакументаў". Пасажыры, якія трапляюць пад абмежаванне, змогуць вярнуць поўны кошт квіткоў.

"У сувязі з павелічэннем попыту з боку турыстычных аператараў Беларусі" з кастрычніка 2021 года "Белавія" павялічыла колькасць рэйсаў з Дубая да пяці рэйсаў за тыдзень.

Як распавядала Еўрарадыё, раней адпаведнае рашэнне прынялі ўлады Турцыі.

ЕС плануе прыняць чарговыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоба, датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі