Беларусы за 10 дзён раскупілі двухгадовы запас медыцынскіх масак

Беларусы за 10 дзён раскупілі двухгадовы запас медыцынскіх масак

Пасля ўспышкі каранавіруса ў Кітаі беларусы ў аптэках раскупілі за 10 дзён двухгадовы запас масак. Пра гэта на брыфінгу 3 красавіка заявіў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк

Па словах чыноўніка, запасы былі зробленыя пасля свінога грыпу, які прайшоў некалькі гадоў таму.

Разам з медыцынскімі маскамі ўзнік недахоп супрацьчумных касцюмаў ды іншых сродкаў абароны. Да гэтага дадалася забарона на вываз сродкаў абароны, якую ўвяла Расія. 

Цяпер наша краіна наладзіла выраб уласных сродкаў медыцынскай абароны, заявіў Андрасюк. На сёння ў Беларусі больш за 2 мільёны медыцынскіх масак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі