Вы тут

Беларусы з розных гарадоў свету праспявалі "Паветраны шар" у адным кліпе

Беларусы спяваюць "Паветраны шар" / кадр з відэа

Славутую песню гурта N.R.M. "Паветраны шар" ў новым "дыстанцыйным" кліпе праспявалі онлайн беларусы з розных куткоў свету.

У запісе песні паўдзельнічалі не толькі аўтар Лявон Вольскі, але і вядомыя оперныя спевакі Маргарыта Ляўчук і Павел Кацюшын, а таксама музыкі гуртоў Vuraj і Dee Tree, палескі народны калектыў "Каляжанкі" ды іншыя беларусы.

Кліп зроблены ў рамках штотыднёвага музычнага праекта "Спяваем годна", які запусціла грамадская кампанія "Годна" разам з музыкам Сержуком Доўгушавым — лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы "Спеўны сход". У гэтым праекце мяркуецца збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.