Беларусы трацяць на ежу больш за 40% даходаў

Беларусы трацяць на ежу больш за 40% даходаў

Беларусы трацяць на набыццё прадуктаў харчавання 41,6% сваіх даходаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта за перыяд са студзеня да верасня 2016 года. У 2015 годзе жыхары нашай краіны трацілі на ежу амаль 42%.

Сёлета за першыя дзевяць месяцаў грамадзяне патрацілі на набыццё нехарчовых тавараў 31,2% даходаў, на аплату паслуг — 23,9%. Рэсурсы, якімі валодала хатняя гаспадарка, склалі каля 967 рублёў на месяц (у гарадах — амаль 1 042 рублі, у вёсках — амаль 771).

Белстат адзначае, што абследаванне хатніх гаспадарак па ўзроўню жыцця праводзілася выбарачна.

Беларусы трацяць на ежу больш за 40% даходаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі