Беларусы сёлета прадалі валюты на $1,4 млрд больш, чым купілі

Беларусы сёлета прадалі валюты на $1,4 млрд больш, чым купілі

Беларусы сёлета прадалі валюты амаль на 1,4 млрд долараў больш, чым купілі. Статыстычныя дадзеныя за студзень-жнівень 2017-га апублікаваў Нацыянальны банк. За восем месяцаў бягучага года беларусы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 5 млрд 453 млн долараў, а купілі — на 4 млрд 62 млн долараў.

Што да суб’ектаў гаспадарання (рэзідэнтаў Беларусі), то ў студзені-жніўні яны прадалі замежнай валюты на 11 млрд 924 млн долараў, а купілі — на 12 млрд 167 млн долараў ЗША. Паводле дадзеных Нацбанка, нерэзідэнты Беларусі за той жа перыяд прадалі валюты на 334 млн долараў, а купілі на амаль $83 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі