Беларусы складаюць сабе эпітафіі ў стылі Лукашэнкі

Беларусы складаюць сабе эпітафіі ў стылі Лукашэнкі

Словы Аляксандра Лукашэнкі пра пацыента з COVID-19, які памёр у Віцебску, так абурылі людзей, што яны пачалі думаць: а што б кіраўнік дзяржавы сказаў пра іх, калі б заўтра яны (цьху-цьху-цьху!) сталі ахвярамі каранавіруса? У "Фэйсбуку" пачаўся флэшмоб: беларусы складаюць сабе эпітафіі ў стылі Лукашэнкі — так, каб было зразумела, што не дзяржава, а толькі яны самі і вінаватыя ў тым, што каранавірус давёў іх да скону.

Што сказаў Лукашэнка?

Падчас працоўнай паездкі ў Смалявіцкі раён журналісты запыталіся ў Аляксандра Лукашэнкі пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. Спярша высветлілася, што кіраўнік дзяржавы незадаволены тым, што праз чацвярых памерлых у прэсе "шуміху паднялі". А далей Лукашэнка нечакана выказаўся пра адну з ахвяраў COVID-19:

"Я запытаўся ўчора ў Шарстнёва [Мікалай Шарстнёў, кіраўнік Віцебскага аблвыканкама. — Еўрарадыё] наконт апошняга выпадку смерці. Ён сказаў: "А як можна жыць? 135 кг вагі!" Сэрца амаль не працуе, гэтае баліць, тое баліць, цэлы букет хваробаў. Вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэта".

Рэакцыя ў сацсетках

Атрымліваецца, чалавек сам вінаваты, што памёр ад каранавіруса, і ўвогуле "як можна жыць" з вагой у 135 кг? Людзей выказванне Лукашэнкі вельмі зачапіла. Яны заўважылі, што за "слабасць", несумяшчальную з жыццём, можна выдаць любое адхіленне ад таго, што беларускія чыноўнікі разумеюць як норму. І пачалі фантазіраваць, што б Лукашэнка сказаў пра іх. 

"А што ана хацела — ездзила па ўсяких экзацичэских странах, каких ана там балезней падцэпила — аднаму богу извесна. А усе эти аяуяски, и хто знает, што ана там ишчо курыла — эта жэ ўсё здароўя не прыбаўляет. А вярнулась — нет бы як нармальныя людзи пайци работаць у горадзе, гдзе медзицына развитая, так ана зашылась на хутары, у грази, за сабой не слядзила, вот и даигралася", — піша Жэня Манцэвіч.

"А што ана хацела? 56 кілаграм, імуніцет ні к чорту, а ана... сцішкі эці сваі папісывает! Ведзь сказалі жэ чэлавечэскім языком: ні напрагай галовушку, усохнет мозг — дзела труба. Сідзі дома і памалківай. А то как пайдзёт эта зараза, не дай бог, па людзям, мы ужэ ні астановім. Іканоміка ляжэт, еслі ўсе начнут сціхі пісаць. А нам этава нінада! І вот пашла жэ. Напісала. Не выдзержала, бедалага", — версія паэткі Крысціны Бандурынай.

А вось варыянт журналіста Алеся Пілецкага:

"Госпадзі, нашлі а ком скарбець. 36 лет, ні кала ні двара ні жэншчыны. Всю жызнь клеветаў вціхара в інтэрнэце. Із дзерэўні какой та, пастаянна шлялся то тут то там. То в Афрыке, то в Гімалаях, то ешчо гдзе-та. Плацкартам чэрэз Расію паехал. Плацкартам, с чучмекамі эцімі в адном вагоне трое сутак, нармальны? Яснае дзела што заразіўся. За БАТЭ балеў. Нет, штобы за Дзінама хоць. Так он за эціх печных, как дурачок. А работаў знаеце гдзе? Дажэ стыдна і вспамінаць".

Ужо ёсць некалькі дзясяткаў постаў. Хэштэг флэшмоба — #прашчальнаесловапрэзидзента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі